"Альфа-Банк" прыпыняе дзеянне картак за мяжой

10.05.2011 12:13
Архив Редакция

Беларускі камерцыйны банк "Альфа-Банк" з 8 траўня прыпыніў правядзенне аперацый па-за тэрыторыяй краіны па сваіх рублёвых картках. "Прыносім вам выбачэнні за нязручнасці і спадзяемся на ваша разуменне сітуацыі, якая склалася. Прынятыя банкам меры з'яўляюцца часовымі — да стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку", — гаворыцца ў паведамленні банка.

Абмежаванні не закранаюць валютныя карткі, удакладнілі ў «Альфа-Банку».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, раней «Прыёрбанк» і некаторыя іншыя банкі прыпынілі па сваіх рублёвых картках усе аперацыі ў замежнай валюце. Іншыя банкі абмежавалі колькасць аперацый і сумы, з якімі іх можна праводзіць.

Как вам новость?