Аліеў даў Беларусі крэдыт на аплату газу толькі на 12 дзён

30.06.2010 09:33
Архив Редакция

Прэс-сакратар прэзідэнта Азербайджана Азер Гасымаў заявіў, што крэдыт для аплаты паставак газу з РФ у памеры 200 млн. даляраў Беларусі даў прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў. Грошы выдадзены на 12 каляндарных дзён. Пры гэтым, падкрэсліў Азер Гасымаў, былі падпісаныя ўсе неабходныя дакументы, звязаныя з гэтым крэдытам.

«21 чэрвеня прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі звярнуўся да прэм’ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі А.Расі-задэ з нагоды вылучэння кароткатэрміновага крэдыта Беларусі ў сувязі з узніклай сітуацыяй», — прыводзіць словы Азера Гасымава інфармагенцтва Trend.

Пра гэта адразу ж паведамілі прэзідэнту краіны Ільхаму Аліеву. Улічваючы, што паміж нашымі краінамі наладжаны сяброўскія адносіны, кіраўнік Азербайджана пагадзіўся вылучыць гэты крэдыт, адзначыў прэс-сакратар азербайджанскага прэзідэнта.

Как вам новость?
Головоломки