Аліеў з цеплынёй успамінае візіт Лукашэнкі ў Азербайджан

02.12.2010 10:05
Архив Редакция

Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў 1 снежня ў Астане на двухбаковай сустрэчы ў рамках саміту АБСЕ пацвердзілі гатоўнасць развіваць партнёрскія і дружалюбныя адносіны паміж краінамі. "Мы сябры, партнёры. З вялікай цеплынёй успамінаем ваш нядаўні візіт у Азербайджан", — заявіў кіраўнік Азербайджана.

Ён таксама адзначыў, што адносіны паміж дзвюма краінамі актыўна развіваюцца ва ўсіх сферах. «Мы радуемся вашым поспехам і спадзяемся на працяг актыўнага супрацоўніцтва», — падкрэсліў ён, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу падзякаваў Ільхаму Аліеву за падтрымку, што аказваецца Азербайджанам Беларусі. «І вы можаце быць упэўненыя, што мы свае абавязацельствы перад вашай краінай, перад вамі выканаем», — адзначыў беларускі прэзідэнт.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў выступ Ільхама Аліева на саміце АБСЕ. «Гэта быў самы кароткі і самы дакладны выступ з усіх, якія мы праслухалі», — заявіў ён.

Как вам новость?
Головоломки