Аляксандр Глеб не паедзе ў Аўстрыю на таварыскія матчы зборнай

25.05.2010 11:58
Архив Редакция

Паўабаронца зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб не паедзе разам з нацыянальнай камандай у Аўстрыю, дзе пройдуць таварыскія матчы з камандамі Гандураса і Паўднёвай Карэі.

Аляксандр Глеб пасля аперацыі ў поласці носу быў выпісаны з нямецкай клінікі, аднак на наступны дзень у футбаліста паднялася тэмпература і яму давялося працягнуць лячэнне.
«Мучыў моцны галаўны боль, паднялася тэмпература, і давялося вярнуцца ў лякарню. Застануся тут прынамсі да аўторку, але затым мае быць яшчэ амбулаторнае лячэнне, каб пазбегнуць рэцыдыву запаленчага працэсу. Буду прыязджаць у клініку на працэдуры і знаходзіцца пад кантролем лекараў. 
Так што мой візіт да зборнай у Аўстрыю, на жаль, адмяняецца. Але паспрабую выбрацца ў Мінск на матч са шведамі, каб пагутарыць з хлопцамі і падтрымаць іх у таварыскім паядынку. Што ж датычыць маіх гульнявых перспектыў, то пакуль ведаю толькі адно — вяртаюся ў «Барселону», з якой звязаны кантрактам да 2012 года, і сёмага ліпеня пачну з ёй пасля адпачынку перадсезонную падрыхтоўку», — цытуе футбаліста «Прэсбол».

Как вам новость?
Головоломки