Аляксандр Рыбак і Лена Мэер рыхтуюцца да вяселля

09.07.2010 11:52
Архив Редакция

Унучка былога амбасадара ФРГ у СССР Лена Мэер-Ландрут прызналася журналістам, што з Аляксандрам Рыбаком, нарвежскім спеваком беларускага паходжання, яе звязваюць рамантычныя стасункі, якія працягваюцца ўжо тры гады і чатыры месяцы. "Плануецца вяселле", — сказала юная спявачка.

Нягледзячы на цікавасць да Лены, выкліканую ейнай перамогай на «Еўрабачанні», нямецкія СМІ спакойна паставіліся да яе «вяселля з Рыбаком», а таксама да фактаў з нядаўняга мінулага. Каля двух гадоў таму Лена Мэер-Ландрут знялася аголенай ў адным з эпізодаў шоў «Калі ласка, дапамажыце мне», паведамляе «Левы бераг».

Раней Аляксандр Рыбак прызнаўся, што на «Еўрабачанні» сёлета будзе заўзець за артыстку з Германіі Лену, нагадвае «Народная воля».

Как вам новость?