Амаль усе банкі павялічылі нарматыўны капітал па патрабаванні НББ

04.06.2010 16:22
Архив Редакция

Першага чэрвеня скончыўся тэрмін, адведзены Нацыянальным банкам Беларусі сямі банкам на выкананне паказчыка па нарматыўным капітале ў 25 млн. еўра, што дазваляе гэтым банкам захаваць ліцэнзійныя паўнамоцтвы на прыцягненне сродкаў фізічных асобаў. Шэсць банкаў з сямі выканалі паказчыкі па нарматыўным капітале па патрабаванні галоўнага банка краіны.

Так, Тэхнабанк і Беларускі індустрыяльны банк выканалі нарматыў Нацбанка дзякуючы зліццю. Таксама нарматыў выканалі Дэльта-банк, БелСвісБанк, Крэдэксбанк і РРБ-Банк (які выканаў паказчык, пашырыўшы склад заснавальнікаў за кошт нямецкага таварыства па інвестыцыях і развіцці (DEG)), паведамляе АФН.

Па папярэдніх дадзеных, на першага чэрвеня не справіўся з патрабаваннем Нацбанка СасмбелБанк. На сённяшні дзень у Беларусі зарэгістраваны 31 банк, 24 з якіх маюць ліцэнзійныя паўнамоцтвы на работу з ўкладамі грамадзянаў. Пазасалым пяці з сямі такія паўнамоцтвы пакуль не дазволеныя — не прайшло двух гадоў з моманту рэгістрацыі.

Как вам новость?
Головоломки