Амапаўца асудзілі за забойства на 19 гадоў

15.09.2010 14:55
Архив Редакция

Супрацоўнік берасцейскага АМАПу за наўмыснае забойства атрымаў 19 гадоў пазбаўлення волі. Мужчына вячэраў у рэстаране ў Кобрыне, калі да яго прычапілася кампанія з чатырох чалавек на падпітку. Затым яны выйшлі «пагаварыць» на вуліцу, дзе, паваліўшы амапаўца на зямлю, сталі яго збіваць.

Міліцыянт выхапіў табельную пісталет і стрэліў у нападнікаў. Адзін з іх, атрымаўшы раненне ў шыю, сканаў, паведамляе «Беларусь сегодня».

У сярэднім за год у Беларусі суд разбірае каля 20 крымінальных справаў аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Как вам новость?
Головоломки