Амбасада Польшчы: Міхалевіч з'ехаў з Беларусі не дыптранспартам

14.03.2011 14:22
Редакция

Першы сакратар пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Павел Марчук 14 сакавіка абверг інфармацыю пра тое, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар Саюза "За мадэрнізацыю" Алесь Міхалевіч, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, пакінуў тэрыторыю краіны польскім дыпламатычным транспартам.

Не ведае, якім чынам палітык пакінуў краіну, і намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, з якім экс-кандыдат звязаўся адным з першых. «Я гэтага не ведаю. Магчыма, што ён рабіў гэта самастойна. Магчыма, яму хтосьці ў гэтым дапамог. У нядзелю ён звязаўся са мной праз інтэрнэт, каб паведаміць, што знаходзіцца за межамі краіны. Пакуль сваё месцазнаходжанне ён не выдае ў мэтах бяспекі. Хоць не выключаю, што хутка сам Алесь аб гэтым паведаміць», — зазначыў намеснік кіраўніка Руху «За Свабоду», перадае «n#####n».

На думку Юрыя Губарэвіча, Алесь Міхалевіч прыняў адзіна магчымае правільнае рашэнне. «Міхалевіч нанёс моцны ўдар па іміджы КДБ, калі той імідж яшчэ застаўся. Вядома, што проста так гэтага б ніхто не пакінуў. Алеся ўжо выклікалі на следчыя дзеянні на 14 сакавіка, што за яны невядома. Не выключана, што пасля іх кандыдат зноў бы мог апынуцца за кратамі», — заявіў ён.

Палітык таксама выказаў меркаванне, што за мяжой экс-кандыдат «зможа больш шырока распаўсюджваць інфармацыю адносна катаванняў, якія адбываліся з ім у КДБ», а таксама зможа стаць адным са сведкаў па судовым працэсе супраць Аляксандра Лукашэнкі, які ініцыююць брытанскія юрысты.

Юрыст: верагоднасць вызвалення іншых зняволеных памяншаецца

Разам з тым, юрыст, старшыня юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Юры Чавусаў заявіў, што з прычыны ўчынку Алеся Міхалевіча, «верагоднасць прыняцця рашэння аб вызваленні да суду асобаў, якія праходзяць фігурантамі па справе 19-20 снежня, памяншаецца». «Але мы не павінны ні ў якім выпадку ставіць гэта ў віну або папракаць Міхалевіча гэтым. Бо тое, што ён выйшаў і распавёў аб тых умовах, у якіх утрымоўваюцца зняволеныя ў СІЗА КДБ, гэта ўжо, я думаю, у вялікай ступені паўплывала, па-першае, на ўмовы ўтрымання, па-другое, на стаўленне да гэтых зняволеных», — лічыць Юры Чавусаў, перадае «Еўрапейскае радыё для Бедарусі».

Юрыст адзначыў таксама людзям, падпісвалі хадайніцтвы аб вызваленні экс-кандыдата з турмы КДБ нічога не пагражае, бо яго вызвалілі не ў выніку хадайніцтваў. Юры Чавусаў заявіў, што справа ў дачыненні да Алеся Міхалевіча могуць прыпыніць. «Гэта, напэўна, больш балючы сродак, бо гэта азначае выбіць яго з унутранай палітычнай арэны і паставіць у сітуацыю, што ў яго не будзе магчымасці ажыццяўляць актыўную палітычную дзейнасць у Беларусі. Вяртанне ў палітычнае жыццё для яго будзе азначаць амаль 100% вяртанне пад крымінальную адказнасьць», — падкрэсліў прадстаўнік ПБНФ.

Рымашэўскі эміграваць не збіраецца

У сваю чаргу сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і таксама экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі заявіў, што не збіраецца эміграваць. «Для сябе я не разглядаю варыянту эміграцыі. У Беларусі заўсёды было небяспечна займацца палітыкай, як да 19 снежня, так і пазней. За маімі плячыма стаіць партыя «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і, калі эмігруюю я, або хтосьці іншы з кіраўніцтва БХД, то трэба будзе патроху эміграваць усёй партыі, бо яна не спыніць сваёй дзейнасці», — заявіў палітык.

Ён заявіў, што цалкам разумее ўчынак Алеся Міхалевіча і не асуджае яго. «Безумоўна, за мяжой ён будзе ў значна большай бяспецы», — адзначыў экс-кандыдат, перадае прэс-служба БХД.
 
«Я думаю, што ў сённяшніх умовах ён не мог паступіць інакш. У сваю чаргу «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» будзе сачыць за лёсам сям’і Аляксандра, будзе аказваць ёй усялякую магчымую дапамогу і падтрымку», — адзначыў сустаршыня БХД.
 
Віталь Рымашэўскі, акрамя таго, падкрэсліў, што за мяжой лідар Саюза «За мадэрнізацыю» «зможа больш свабодна выказвацца».

Як перадаваў Тэлеграф, у панядзелак, 14 сакавіка, стала вядома аб тым, што былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч пакінуў Беларусь. У сваім блогу палітык напісаў, што ў цяперашні час ён знаходзіцца «ў надзейным месцы, па-за зонай дасяжнасці беларускага КДБ». Такім чынам, Алесь Міхалевіч, адпушчаны раней пад падпіску аб нявыездзе, парушыў умовы свайго вызвалення са следчага ізалятара.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

15
Посмотреть