Амбасада Расіі: доказы віны затрыманых у Беларусі расійцаў несур'ёзныя

07.02.2011 12:02
Архив Редакция

Адвакаты грамадзян Расіі, арыштаваных у Беларусі па справе аб масавых беспарадках, маюць намер 8 лютага падаць хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да іх. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік пасольства Расіі ў Мінску Вадзім Гусеў. "Прад'яўленыя беларускімі праваахоўнымі органамі доказы вінаватасці выглядаюць, па меншай меры, несур'ёзна", — адзначыў ён. 

Вадзім Гусеў паведаміў, што расійскія дыпламаты ўважліва азнаёміліся з пастановай аб прыцягненні Івана Гапонава і Арцёма Брэуса у якасці абвінавачаных па гэтай крымінальнай справе. «Апроч іншага здзіўленне выклікае той факт, што нашы суайчыннікі «прынялі актыўны ўдзел у масавых беспарадках па папярэдняй змове паміж сабой і іншымі нявызначанымі асобамі», — распавёў прадстаўнік расійскай амбасады, перадае РИА «Новости».

Па словах дыпламата, Арцём Бреус даведаўся аб існаванні Івана Гапонава толькі з выпускаў тэлевізійных навін. Вадзім Гусеў таксама паведаміў, што ў прадстаўленых следствам відэаматэрыялах адсутнічае пацверджанне сілавога ўздзеяння расійцаў на супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі, пра што раней заяўляла следства. Паводле яго слоў, з крымінальнай справы таксама знікла згадка пра доказы пашкоджання расійцамі дзвярэй Дома ўрада. «З усяго гэтага напрошваецца выснова аб адсутнасці важкіх доказаў здзяйснення грамадзянамі Расіі інкрымінаваных ім злачынстваў», — падкрэсліў Вадзім Гусеў.

Паводле яго слоў, амбасадар Расіі прадпрымае актыўныя меры для атрымання большай яснасці ад беларускіх праваахоўных органаў па дадзенай справе. У прыватнасці, ён накіраваў чарговы ліст генпракурору Беларусі Рыгору Васілевічу. Таксама амбасада правярае інфармацыю аб перадачы ў суд справы Арцёма Брэуса і Івана Гапонава.

Как вам новость?