Амбасада РФ: адстаўка Лужкова не паўплывае на адносіны Мінску і Масквы

28.09.2010 15:35
Архив Редакция

Зняцце Юрыя Лужкова з пасады мэра Масквы ніяк не адаб'ецца на ўзроўні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, лічаць у амбасадзе РФ у Мінску. "Губернатары і мэры прыходзяць і сыходзяць, а кантракты і дамоўленасці застаюцца", — адзначылі ў расійскім дыппрадстаўніцтве.

Разам з тым, у пасольстве Беларусі ў Маскве не змаглі пракаментаваць сітуацыю, бо прэс-аташэ дыпламатычнай місіі ў цяперашні момант знаходзіцца ў камандзіроўцы, перадае БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 28 верасня прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў падпісаў указ «Аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў мэра Масквы». «Адхіліць Лужкова Юрыя Міхайлавіча ад пасады мэра Масквы ў сувязі са стратай даверу прэзідэнта РФ», — гаворыцца ва ўказе. Разам з тым, сам Юры Лужкоў напярэдадні заявіў, што сыходзіць у адстаўку па ўласным жаданні не збіраецца.

Как вам новость?
Головоломки