Амбасада РФ у Мінску адрэагавала на заявы СМІ нотай пратэсту

06.09.2010 09:37
Архив Редакция

Заявы некаторых беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, якія прасунулі сваю версію прычынаў інцыдэнту ў амбасадзе Расіі 30 жніўня, выклікалі абурэнне ў расійскіх дыпламатаў у Мінску. У сувязі з гэтым прадстаўнікі расійскага дыпкорпусу ў Беларусі 4 верасня ноту накіравалі ў МЗС Беларусі. Пра гэта заявіў дарадца пасольства Расіі Вадзім Гусеў.

Падставай для ноты сталіся, у прыватнасці, матэрыялы інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Панарама», якая выйшла на Першым канале беларускага тэлебачання, і газеты адміністрацыі прэзідэнта «Савецкая Беларусь». Дадзеныя СМІ заявілі, што адказнасць за інцыдэнт ўзяла на сябе нейкая група расійскіх анархістаў.
 
«Гэтыя, з дазволу сказаць, пасажы цэнтральных беларускіх дзяржаўных СМІ, натуральна, не засталіся па-за нашай увагай. Распаўсюд неправеранай інфармацыі, больш за тое, не падмацаванай матэрыяламі следства, якое яшчэ не скончана, па меншай меры, выклікае абурэнне. З гэтай нагоды пасольствам сёння накіраваная нота ў МЗС Беларусі», — паведаміў Вадзім Гусеў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Як раней паведамляў Тэлеграф, увечары 30 жніўня невядомыя кінулі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску 2 бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі амбасады аўтамабіль, ахова пасольства справілася з пажарам самастойна.

2 жніўня з’явілася заява, у якой адказнасць за нядаўні інцыдэнт на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску ўзяла на сябе анархісцкая групоўка пад назвай «Сябры Свабоды». Як гаворыцца ў заяве, інцыдэнт ля амбасады быў акцыяй пратэсту супраць арышту ў дачыненні да актывістаў, якія выйшлі на абарону Хімкінскага лесу ў Маскве.

Как вам новость?
Головоломки