Амбасадар РФ: разгон мітынгу апазіцыі — ўнутраная справа Беларусі

23.12.2010 17:09
Архив Редакция

Арганізатары пагромаў у Мінску, якія былі здзейснены падчас акцыі апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў, павінны несці адказнасць згодна з беларускімі законамі. Аб гэтым заявіў 23 снежня пасол Расіі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі. "Гэта ўнутраная справа Беларусі", — сказаў дыпламат.

Аляксандр Сурыкаў лічыць, што альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты мелі права арыштаваць, паколькі ім беларускае заканадаўства не гарантуе недатыкальнасці.

Лідары апазіцыі павінны былі сачыць за тым, каб мітынг не ператварыўся ў хуліганства, адзначыў пасол. «І тым больш не ўваходзіць у будынак парламенту ноччу — гэта ж захоп дзяржаўнага органа ўлады», — лічыць ён.

Аднак, дадаў Аляксандр Сурыкаў, «улада павінна ўмець дараваць». Гэта ён заявіў, кажучы пра асноўную масу людзей, якія прынялі ўдзел у дэманстрацыі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 20 снежня прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў таксама заявіў, што выбары ў Беларусі «з’яўляюцца яе ўнутранай справай».

Как вам новость?
Головоломки