Амерыканцы зрабілі Віктара Лукашэнку беларускім прэзідэнтам

16.03.2010 15:36
Архив Редакция

Амерыканцы зрабілі Віктара Лукашэнку беларускім прэзідэнтам. Кур'ёзны выпадак адбыўся надоечы ў ЗША. У сталіцы краіны, горадзе Вашынгтоне, праходзіў штогадовы дабрачынны аўкцыён вядомых амерыканскіх і сусветных карыкатурыстаў, дзе прадаюцца арыгінальныя карыкатуры з аўтографамі. У каталогу аўкцыёну ў якасці прэзідэнта Беларусі з невядомай прычыны паказалі Віктара Лукашэнку.

У мінулым аўкцыёне карыкатур прыняў удзел і беларускі мастак Алег Мініч, які выстаўляў свае працы і раней. Малюнкі звычайна прадаюцца па 500, 800 даляраў, а сродкі ад аўкцыёну ідуць на дапамогу журналістам і карыкатурыстам, якія пацярпелі за сваю прафесійную дзейнасць.

Канфузная сітуацыя паўстала з прычыны таго, што ў каталогу малюнкаў на 36-ай старонцы пад карыкатурай Алега Мініча напісана:  «Алег Мініч і яго жонка былі арыштаваны беларускім КДБ па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта Беларусі Віктара Лукашэнкі», паведамляе «Беларускі партызан».

«Мне цяжка сказаць, адкуль з’явіўся імянны такі подпіс пад малюнкам. Можа  амерыканцы штосьці ведаюць больш за нас пра будучыню Беларусі?», — выказаў здагадку беларускі мастак.

Как вам новость?
Головоломки