Амерыканскі сенатар: санкцыі — гэта толькі першы крок

03.02.2011 14:23
Архив Редакция

Памочнік лідара большасці дэмакратычнай партыі ў сенаце ЗША Дык Дурбін заявіў, што міжнародны ціск на Беларусь будзе пастаянна ўзрастаць, пакуль мясцовыя ўлады не вызваляць усіх зняволеных апазіцыянераў. «У Лукашэнкі не павінна быць ілюзій: санкцыі — гэта толькі першы крок», — адзначыў амерыканскі сенатар.

«Калі Беларусь хоча быць часткай сусветнай супольнасці і мае намер наладзіць адносіны з Захадам, то яна павінна паважаць асноўныя правы чалавека і дэмакратычныя стандарты», — заявіў Дык Дурбін на сваёй старонцы на сайце сената ЗША.

Як паведамляў Тэлеграф, кіраўнік аддзелу па пытаннях Беларусі, Малдовы і Украіны кіравання дзярждэпартаменту ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Лорэнс Сілвэрман заявіў, што ЗША вымушана звярнуліся да санкцыяў, каб даць зразумець беларускім уладам, што іх рэакцыя на акцыі пратэсту апазіцыі непрымальная. Пры гэтым вялікі ўплыў на ўвядзенне санкцый аказала закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску.

Как вам новость?
Головоломки