Амерыканскія сенатары заклікалі ўвесці супраць Мінску "хакейныя санкцыі"

11.03.2011 17:02
Архив Редакция

Амерыканскія сенатары 9 сакавіка заклікалі Міжнародную федэрацыю хакея адкласці правядзенне ў Беларусі вызначанага на 2014 год чэмпіянату свету па хакеі да таго моманту, як у краіне не вызваляць усіх зняволеных, якіх у ЗША лічаць палітычнымі. З такой прапановай выступілі сенатары Дзік Дурбін і Джо Ліберман.

Іх таксама падтрымалі як прадстаўнікі ад кіруючай дэмакратычнай партыі, так і ад апазіцыйнай рэспубліканскай: Джон Макейн, Бэн Кардзін, Джын Шахін, Ліндсэй Грэм, Джон Кайл, Джон Бараса, Марк Юдал, Марк Кірк і Фрэнк Лаўтэнберг. Сенатары таксама заклікалі пашырыць спісы беларускіх службоўцаў, супраць якіх ужываюцца візавыя і эканамічныя санкцыі, павялічыць матэрыяльную дапамогу беларускай апазіцыі. Акрамя таго, яны прапанавалі ЕС ўвесці санкцыі супраць беларускага прадпрыемства «Белнафтахім», а ад беларускіх уладаў запатрабавалі неадкладнага вызвалення зняволеных апазіцыянераў і правядзення выбараў, якія б адпавядалі ўсім міжнародным стандартам.

«Калі Беларусь разлічвае быць часткай сусветнай супольнасці і чакае паляпшэння стасункаў з Захадам, яна павінна выконваць асноўныя правы чалавека і выбарчыя стандарты», — заявіў сенатар Джо Ліберман.
 
«У той час, як адбываюцца дэмакратычныя змены ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, мы зноў пацвярджаем нашу нязменную прыхільнасць справе аказання дапамогі беларускаму народу ў іх барацьбе за свабоду супраць апошняй дыктатуры ў Еўропе. Мы не можам абыякава назіраць, як Лукашэнка насміхаецца з дэмакратыі і жорстка душыць фундаментальныя правы чалавека і спадзяванні беларускага народа. Мы заклікаем нашых партнёраў у Еўропе і за яе межамі падтрымаць Злучаныя Штаты ў прыняцці далейшых мэтанакіраваных дзеянняў супраць рэжыму Лукашэнкі і ў актыўнай падтрымцы голасу свабоды і дэмакратыі ў Беларусі», — падкрэсліў Джо Ліберман.

«Рэжым Лукашэнкі з’яўляецца асноўнай перашкодай на шляху да доўгачаканай свабоднай і мірнай Еўропы. У нацыянальных інтарэсах Амерыкі падтрымліваць народ Беларусі ў рэалізацыі яго мірных дэмакратычных памкненняў», — адзначыў экс-кандыдат у прэзідэнты ЗША Джон Макейн.

Як паведамляў Тэлеграф, дэпутаты Еўрапарламенту 10 сакавіка прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі беларускія ўлады неадкладна расследаваць паведамленні аб прымяненні катаванняў да зняволеным. Катаванне з’яўляецца бесчалавечным абарачэннем, яны катэгарычна забароненыя нормамі міжнароднага права і абсалютна недапушчальныя ў еўрапейскай краіне, адзначылі еўрапарламентары.

Как вам новость?