Amnesty International асудзіла прысуды беларускім апазіцыянерам

17.05.2011 09:48
Архив Редакция

Amnesty International асудзіла прысуды, вынесеныя экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Андрэю Саннікаву, яго жонцы Ірыне Халіп, кіраўнікам штабоў іншых экс-кандыдатаў Паўлу Севярынцу і Сяргею Марцалеву. "Андрэй Саннікаў і іншыя актывісты былі асуджаныя толькі за выражэнне свайго права на мірны пратэст", — заявіў Джон Далх'юзэн, намеснік дырэктара арганізацыі па Еўропе і Сярэдняй Азіі.

«Яны павінны быць вызваленыя неадкладна і безумоўна. Іх турэмнае заключэнне з’яўляецца яшчэ адным прыкладам нястомнага наступу беларускіх уладаў на любую форму іншадумства», — лічыць праваабаронца.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у суботу, 14 траўня, суд Партызанскага раёну Мінску вынес абвінаваўчыя прысуды фігурантам «справы 19 снежня». Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў атрымаў пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, удзельнікі акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў і Уладзімір Яроменка — па тры гады, яшчэ адзін удзельнік «Плошчы» Алег Гнедчык — 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У панядзелак, 16 траўня, суд Заводскага раёна Мінску прысудзіў жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, журналістку Ірыну Халіп да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Разам з ёй па «справе 19 снежня» былі асуджаныя кіраўнікі перадвыбарчых штабоў экс-кандыдатаў Віталя Рымашэўскага і Мікалая Статкевіча Павел Севярынец і Сяргей Марцалеў.

Как вам новость?
Головоломки