Анархісты ўзялі адказнасць за інцыдэнт каля амбасады Расіі

02.09.2010 15:08
Архив Редакция

У інтэрнэце з'явілася заява, у якой адказнасць за нядаўні інцыдэнт на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску ўзяла на сябе анархісцкая групоўка пад назвай "Сябры Свабоды". Як гаворыцца ў заяве, інцыдэнт каля пасольства быў акцыяй пратэсту супраць арыштаў у дачыненні да актывістаў, якія выйшлі на абарону Хімкінскага лесу ў Маскве.

«Мы салідарныя з нашымі таварышамі і падтрымліваем толькі прамыя метады барацьбы, таму што ўлада баіцца толькі сілы, на астатняе ім пляваць», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце «Беларуская індымедыя».

Акрамя таго, у заяве значыцца, што арганізатарам гэтай акцыі «аднолькава брыдка ўсе «мафіёзныя кланы» пад назвамі «кіраўнікі РБ» і «кіраўнікі РФ»». Па іх словах, «каб абгрунтаваць любы акт пратэсту і незадаволенасці можна абысціся і без канспіралагічных тэорыяў».

Як раней перадаваў Тэлеграф, у панядзелак, 30 жніўня, увечары невядомыя кінулі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску 2 бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Адна бутэлька трапіла ў прыпаркаваны на тэрыторыі пасольства аўтамабіль, але ахова амбасады справілася з пажарам самастойна.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «хуліганства». Аднак, некаторыя расійскія і беларускія палітыкі выказвалі думкі аб тым, што гэты інцыдэнт быў запланаванай правакацыяй спецслужбаў.

Как вам новость?
Головоломки