Андрэйчанка: апазіцыянеры завязлі ў суцэльным негатывізме

11.03.2010 15:25
Архив Редакция

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка лічыць, што апазіцыйныя партыі "завязлі ў суцэльным негатывізме, які не прымаецца звычайным, свядомым розумам". Уладзімір Андрэйчанка выказаў упэўненасць у тым, што мясцовыя выбары "пройдуць звычайна, гэта значыць дэмакратычна, празрыста і вольна, паводле літары і духу закона".

«Трансляванае апазіцыйнымі партыямі нязменна чорнае бачанне найноўшай гісторыі Беларусі, падзей і з’яў, якія адбываюцца ў краіне, адрыньваецца, як чужое абсалютнай большасцю грамадзян», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

 

На думку старшыні Палаты прадстаўнікоў, з-за суцэльнага негатывізму ўсе спробы распальвання ў грамадстве штучных пратэстных настрояў трываюць правал, паведамляе сайт АДС.

“Такая рэальнасць. У гэтым ключавая прычына і малалікасці апазіцыі, і нізкіх тыражоў яе друкаваных выданняў”, — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Как вам новость?