Андрэйчанка: беларуская пенсіённая сістэма адна з самых стабільных

16.03.2011 15:11
Архив Редакция

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка падчас навучальнага семінара для дэпутатаў, прысвечанага ролі мясцовых органаў улады ў сацыяльнай абароне насельніцтва, заявіў, што ў Беларусі заканадаўча ўрэгуляваны інтарэсы ўсіх сацыяльных груп, а пенсійная сістэма адна з самых стабільных у свеце.

«Так, можа, нашы грамадзяне атрымліваюць не такія высокія пенсіі, як сёння хацелася б, але яны адпавядаюць сучаснаму ўзроўню эканамічнага развіцця краіны, выплочваюцца своечасова, пастаянна карэктуюцца з улікам росту сярэдняй заработнай платы», — адзначыў дэпутат, перадае БелТА.

Уладзімір Андрэйчанка паведаміў, што парламент мае намер у будучыні удасканальваць Працоўны кодэкс, законы аб занятасці насельніцтва і аб сацыяльным абслугоўванні, распрацаваць законапраект аб абавязковым сацыяльным страхаванні ад беспрацоўя.

«Мы разумеем, што дасягненне высокіх сацыяльных стандартаў магчыма толькі пры стабільным развіцці эканамічнага патэнцыялу краіны. І асноўны масіў законапраектаў нам трэба будзе разгледзець менавіта ў гэтай сферы», — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў, заўважыўшы, што ключ да дасягнення вызначанага таксама ў асабістай адказнасці і прадпрымальнасці кожнага грамадзяніна.

Как вам новость?
Головоломки