Андрэйчанка: выбары павінны стаць рэальным выяўленнем волі народа

04.10.2010 13:13
Архив Редакция

Дэпутаты павінны максімальна садзейнічаць таму, каб вынікі прэзідэнцкіх выбараў сталі рэальным выяўленнем волі народа. Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ў панядзелак, 4 кастрычніка, адкрываючы шостую сесію Палаты прадстаўнікоў чацвертага склікання.

«Мы як народныя прадстаўнікі мусім максімальна садзейнічаць таму, каб вынікі выбарчай кампаніі і праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на новае пяцігоддзе сталі рэальным выражэннем волі народа, адпавядалі яго інтарэсам і забяспечылі ўпэўнены рух краіны па шляху стварэння», — падкрэсліў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка дадаў, што заканадаўчая дзейнасць беларускіх дэпутатаў будзе падпарадкаваная дасягненню гэтай мэты, перадае БелТА.

Парламентарыі падчас сесіі маюць намер вырашаць задачы развіцця сацыяльнай сферы, аховы здароўя, адукацыі і культуры, забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян. Усяго ў Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца 58 пытанняў, цэнтральнае месца сярод якіх займаюць Кодэкс аб адукацыі і Жыллёвы кодэкс. Уладзімір Андрэйчанка таксама звярнуў увагу на неабходнасць прыняць законапраект аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Парламентарыі прадоўжаць працу па спрашчэнні адміністрацыйных працэдураў. Плануецца правесці слуханні па пытаннях пераводу эканомікі ў інавацыйнае рэчышча, а таксама аб ролі ў гэтым працэсе навукі і адукацыі. Вынікі слуханняў дапамогуць выпрацаваць рашэнні па праекце закона аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы.

Парламентарыі таксама маюць намер нарошчваць прававую базу міжнароднага супрацоўніцтва. Чакаецца ратыфікацыя рамачнага пагаднення з Паўночным інвестыцыйным банкам, пакету дакументаў па лініі СНД, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.

Закранаючы міжнародную дзейнасць Палаты прадстаўнікоў, Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што працягнецца практыка абмену візітамі. Чакаецца, што Беларусь наведаюць парламенцкія дэлегацыі Італіі і Украіны. Дэлегацыя беларускага парламенту наведае з афіцыйным візітам В’етнам. Беларускія дэпутаты таксама прымуць удзел у міжнародным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Азербайджане і Малдове.

Как вам новость?
Головоломки