Англія заклікае ЕС накласці эмбарга на экспарт беларускай зброі

20.06.2011 16:12
Архив Редакция

Вялікабрытанія 20 чэрвеня мае намер прапанаваць Еўрасаюзу накласці поўнае эмбарга на экспарт зброі з Беларусі ў выпадку, калі ў краіне не змяніцца сітуацыя з правамі чалавека. Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг таксама закліча сваіх калегаў па ЕС увесці забарону на выдачу віз і замарозіць актывы бліжэйшых паплечнікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах брытанскага міністра, скаардынаванасць пазіцый міжнароднай грамадскасці вельмі важная. «Сітуацыя ў Беларусі цалкам непрымальная. Мы не аслабілі нашу рашучасць, каб прымусіць прэзідэнта Лукашэнку прызнаць вяршэнства права і дэмакратычныя свабоды, вызваліць палітычных зняволеных і спыніць парушэнні правоў чалавека, здзяйсняныя яго урадам», — заявіў Уільям Хейг, перадае The Independent.

«Арабская вясна — гэта ўрок таго, што асноўныя правы чалавека і свабоды слова павінны паважацца. Лукашэнка павінен разумець, што ён не можа працягваць глушыць голас свайго народа», — адзначыў брытанскі міністр.

На думку заходніх дыпламатаў, Беларусь штогод зарабляе больш за 2,2 млрд даляраў, якія не ідуць у бюджэт краіны, а ў фонд, кантраляваны прэзідэнтам.

Как вам новость?
Головоломки