Анішчанка: Беларусь не выконвае санітарныя нормы

05.04.2011 09:35
Архив Редакция

Аб гэтым заявіў Галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка, што Беларусь у рамках Мытнага саюза з Казахстанам і Расіяй не выконвае свае санітарныя абавязацельствы. "Мы пакідаем за сабой права прыняць асіметрычныя, але дзейсныя меры, якія б падштурхоўвалі да выканання ўмоваў Мытнага саюза", — адзначыў чыноўнік.

Паводле яго слоў, у Расіі на адрозненне ад Беларусі дзейнічае забарона на ўвоз і рэалізацыю «шэрагу відаў прадуктаў з шэрагу краін». Генадзь Анішчанка таксама падкрэсліў, што, нягледзячы на афіцыйныя папярэджанні расійскіх калегаў, беларускія санітарныя ўлады не абмяжоўваюць «выкарыстанне гэтай прадукцыі на эканамічнай тэрыторыі РФ», перадае «Народная воля».

Як раней паведамляў Тэлеграф, камісія Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана абнуліла пошліну на ўвоз шэрагу гародніны. Дадзенае рашэнне апублікавана 4 красавіка на сайце камісіі. Такім чынам, нулявая пошліна ўводзіцца на ўвоз морквы, буракоў і рэпчатай цыбулі.

Как вам новость?
Головоломки