АНТ расказала аб маёмасці кіраўніка штаба Някляева

31.01.2011 11:55
Архив Редакция

На тэлеканале ОНТ у перадачы "Контуры" з'явіўся сюжэт, прысвечаны кіраўніку выбарчага штабу былога кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Андрэю Дзмітрыеву. У прыватнасці, у сюжэце гаварылася пра тое, колькі кватэр, машын і ўчасткаў набыў Андрэй Дзмітрыеў за апошні год, а таксама колькі разоў ён лётаў за мяжу бізнэс-класам.

Паводле інфармацыі тэлеканала, за апошні год кіраўнік выбарчага штаба Някляева набыў кватэру ў элітным доме за 200 тыс. даляраў, плошчу пад дом пад Мінскам, а таксама аўтамабілі Lexus 2006 года і Toyota 2005 года, перадае «Наша Ніва».

Сам Андрэй Дзмітрыеў пакуль ніяк не пракамэнтаваў гэты сюжэт.