Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС пачаў разглядаць заяўку Беларусі на атрыманне крэдыту

06.04.2011 12:42
Архив Редакция

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС пачаў разгляд заявак Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана на фінансаванне іх праектаў на суму 4,7 млрд. даляраў. Пра гэта 6 красавіка на другім горнапрамысловым форуме "Майнекс Цэнтральная Азія — 2011" паведаміў намеснік генеральнага сакратара арганізацыі Мурат Мусатаеў.

«У чэрвені 2010 года з антыкрызіснага фонду Таджыкістану быў вылучаны стабілізацыйны крэдыт на 70 млн. даляраў, у цяперашні час фондам разглядаюцца заяўкі на фінансаванне праектаў, якія паступілі з Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Таджыкістана і Арменіі на суму 4,7 млрд. даляраў», — сказаў ён, перадае агенцтва «Новости-Казахстан».

Па словах намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС, адным з напрамкаў супрацоўніцтва ў арганізацыі з’яўляецца сумесная рэалізацыя інвестыцыйных і інавацыйных праграмаў і праектаў. «Шэраг такіх праектаў ужо быў прафінансаваны з удзелам Еўразійскага банка развіцця, а таксама антыкрызіснага фонду Цэнтра высокіх тэхналогій ЕўрАзЭС», — адзначыў ён.

Мурат Мусатаеў таксама паведаміў, што агульны аб’ём фінансавання склаў 2,7 млрд. даляраў, разглядаюцца праекты на агульную суму 13,5 млрд. даляраў.

Мусатаеў: Кыргызстан і Таджыкістан могуць уступіць у Мытны саюз і АЭП

«Дзве краіны ЕўрАзЭС — Кыргызстан і Таджыкістан — могуць увайсці ў Мытны саюз, як і іншыя дзяржавы супольнасці, а затым і ў АЭП па меры гатоўнасці іх эканомік і далучэння да пакета дакументаў МС і АЭП, падпісаных кіраўнікамі дзяржаў», — адзначыў намеснік генеральнага сакратара ЕўрАзЭС.

Мурат Мусатаеў таксама распавёў, што скасаванне мытных бар’ераў у краінах МС ва ўзаемным гандлі дасць ў 2015 годзе дадатковы прырост іх ВУП у памеры 400 млрд. даляраў, або на 15-20%. Ён паведаміў, што рост сумарнага знешнегандлёвага звароту Беларусі, Казахстана і Расіі ў снежні 2010 года ў параўнанні з чэрвенем 2010 года склаў 35,5%, або 13,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, перадае РИА «Новости».

Прырост сумарнага экспарту ў снежні 2010 года ў параўнанні з папярэднім годам склаў 20,3%. прырост сумарнага імпарту — 32,4%.

Як паведамляў Тэлеграф, афіцыйны Кіеў пачаў кансультацыі аб магчымым уступленні ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. Пра гэта заявіў упаўнаважаны Кабінета міністраў Украіны па супрацоўніцтве з РФ, краінамі СНД і ЕўрАзЭС Валеры Мунтыян. Па яго словах, дамову аб стварэнні зоны свабоднага гандлю (ЗСГ) з СНД могуць падпісаць ужо ў траўні, а ў ліпені, Украіна мае намер далучыцца да пратакола аб стварэнні МС.

Как вам новость?