Апазіцыі не дазволілі пікетаваць расійскую амбасаду

24.07.2010 13:59
Архив Редакция

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў арганізацыі "Правы альянс" праводзіць 27 ліпеня, у дзень 20-й гадавіны Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі, пікет каля расійскай амбасады. Чыноўнікі спаслаліся на пастанову аб забароне правядзення вулічных мерапрыемстваў каля амбасадаў і іншых «рэжымных аб'ектаў». 

У сувязі з гэтым лідэр «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў нагадаў, што раней прадстаўнікі БРСМ без якіх-небудзь цяжкасцяў правялі пікет супраць палітыкі Расіі каля расійскай амбасады, перадае Радыё «Свабода»
Як заявіў кіраўнік арганізацыі, нягледзячы на забарону, яе сябры ўсё роўна правядуць прызначаны пікет. Яны збіраюцца выказаць грамадзянскі пратэст супраць агрэсіўнай палітыкі Расіі ў адносінах да Беларусі, перш за ўсё супраць эканамічнага і палітычнага ціску на краіну і замахаў на дзяржаўны суверэнітэт.