Апазіцыя 27 ліпеня адзначыць 20-годдзе дэкларацыі незалежнасці

23.07.2010 17:25
Архив Редакция

У Мінску 26-27 ліпеня адбудуцца мерапрыемствы з нагоды 20-годдзя дэкларацыі незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД).

У панядзелак 27 ліпеня ў 19:00 па адрасе Машэрава, 8 (былая вуліца Варвашэні) адбудзецца Канферэнцыя «20 гадоў незалежнасці» з удзелам дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12 склікання, палітычных і грамадскіх дзеячаў.

Акрамя таго, 27 ліпеня ў 11:00 адтуль жа (Машэрава, 8) адправіцца дэлегацыя для ўшанавання памяці будаўнікоў незалежнасці, якія адышлі ад нас за гэтыя 20 гадоў (дэлегацыя наведае магілы Васіля Быкава, Ігара Герменчука, Артура Вольскага і іншых).

Таксама 27 ліпеня ў 18:00 плануецца ўскладанне кветак да помнікаў Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Багдановіча.

Как вам новость?