Апазіцыя: Беларусь сустракае Дзень Волi ў стане вайны

25.03.2011 15:40
Архив Редакция

У пятніцу, 25 сакавіка, беларуская апазіцыя адзначае 93-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі, святкаванне якой традыцыйна называюць Днём волі. У сувязі з гэтым некаторыя апазіцыйныя партыі і руху Беларусі выступілі са зваротам, у якім заявілі, што сёлета "святочны Дзень Волi 25 сакавіка наша Айчына сустракае ў абстаноўцы халоднай грамадзянскай вайны".

«Найлепшыя сыны і дочкі Беларусі кінутыя за краты і ілжыва абвінавачаныя ў крымінальных злачынствах. Ужо вынесеныя прысуды сведчаць аб тым, што разгляд гэтых спраў не мае нічога агульнага з правасуддзем, праўдай і маральнасцю», — гаворыцца ў звароце.

«Канфрантацыя і раскол у беларускім грамадстве праз гвалтоўныя дзеянні ўладаў дасягнулі надзвычай высокага ўзроўню, — заяўляе беларуская апазіцыя. — У гэтай сітуацыі гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якая заўсёды была і будзе святочнай датай для кожнага беларускага грамадзяніна, робіцца днём пратэсту і адказнасці. Чым менш людзей будзе затрымана або пабіта на мерапрыемстве, тым больш гэта будзе спрыяць таму, што хваля пратэсту будзе расці».

Сілавыя дзеянні ўладаў, як паказаў досвед 19 снежня ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, шмат у чым грунтуюцца на правакацыі, упэўненыя ў апазіцыі.

«Палітычная апазіцыя павінна ў гэтых умовах праявіць адказнасць і не ахвяраваць лёсамі людзей. Сталасць сённяшніх дзеячоў апазіцыі, якія засталіся на волі, вымяраецца не колькасцю маладых людзей і дзяўчат, кінутых за краты — а адзінствам і кансалідацыяй на глебе агульнай стратэгіі далейшай палітычнай барацьбы», — гаворыцца ў заяве.

«Мы настойліва запрашаем усе адказныя палітычныя партыі і руху да кансалідацыі на глебе ўзгодненай стратэгіі дзеля найхутчэйшага вызвалення ўсіх палітвязняў, для перашкоды гандлі нацыянальнымі інтарэсамі, дзеля свабоды і незалежнасці нашай Айчыны», — адзначаецца ў звароце.

Пад такім зваротам падпісалася Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя БХД, кампанія «Гавары праўду!» і рух салідарнасці «Разам».

Как вам новость?