Апазіцыя дамовілася аб правядзенні акцыі на Дзень Волі

08.02.2011 09:51
Архив Редакция

Апазіцыйныя партыі і арганізацыі, якія ўваходзяць ў ініцыятыву «Беларускі выбар» (Рух «За Свабоду», Саюз "За мадэрнізацыю", Партыя БНФ, Беларуская партыя «Зялёныя» і аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу) вырашылі падтрымаць прапанову ПБНФ аб правядзення шэсця і мітынгу на Дзень Волі 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Руху «За Свабоду». 

Асноўным лозунгам акцыі павінна стаць патрабаванне да ўладаў вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць пераслед апанентаў. Заяўку на правядзенне шэсця плануецца падаць у найбліжэйшыя дні.

Як паведамляецца, «Беларускі выбар» мае намер правесці акцыю ад Акадэміі навук да сквера Янкі Купалы ў Мінску. Да ўдзелу ў акцыі арганізатары запрасілі ўсе іншыя салідарныя партыі і арганізацыі.

Как вам новость?