Апазіцыя дамовілася аб сумесным святкаванні Дня Волі

16.02.2011 15:23
Архив Редакция

У сераду, 16 лютага, прайшло чарговае пасяджэнне аргкамітэту апазіцыі па святкаванні ў Мінску Дня Волі 25 сакавіка. Удзельнікі пасяджэння пагадзіліся правесці сумесную акцыю, пачатак якой плануецца арганізаваць на плошчы Якуба Коласа. У сувязі з гэтым у Мінскі гарвыканкам аргкамітэт плануе падаць чарговую, на гэты раз ужо сумесную заяву.

«Гэта вельмі станоўчы факт, які паказвае, што мы здольныя прыходзіць да агульнай згоды. Цяпер не месца для палітычнага піяру, а час для салідарнасці і адзінства, сумеснай барацьбы за вызваленне зняволеных» — заявіў сустаршыня незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, які прымаў удзел у пасяджэнні.

Паводле яго слоў, для «БХД прынцыповае не месца збору, а тое, каб акцыя паказала адзінства дэмакратычных сілаў», перадае прэс-служба партыі.

Як паведамляў Тэлеграф, раней апазіцыя не змагла дамовіцца аб сумесным правядзенні акцыі 25 сакавіка. Арганізацыя «Малады фронт» мела намер рушыць ад Плошчы Свабоды да Плошчы Незалежнасці, усе астатнія члены аргкамітэту — ад Акадэміі навук да сквера Янкі Купалы.

Как вам новость?
Головоломки