Апазіцыя мае намер усталёўваць кантакты з чыноўнікамі і афіцэрамі МУС

19.08.2010 16:59
Архив Редакция

У ходзе перадвыбарчай кампаніі беларуская апазіцыя плануе ўсталёўваць кантакты і праводзіць перамовы з ўрадавымі чыноўнікамі, рэгіянальнымі кіраўнікамі і афіцэрамі МУС, "якія ўжо прыйшлі да разумення, што рэжым трэба мяняць". Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі дэмакратычных сілаў Беларусі.

Акрамя гэтага, апазіцыя збіраецца правесці маштабную інфармацыйную кампанію, каб усе жыхары Беларусі ўсвядомілі «шкоду, якую наносіць беларускаму народу палітыка сённяшняй улады», перадае «Беларускі партызан».

Таксама беларускія дэмсілы плануюць арганізаваць масавую мабілізацыйную кампанію сярод выбарцаў з мэтай «змяніць магчымы пасіўны пратэст у форме няўдзелу ў выбарах на пратэст эфектыўны, каб большасць тых, хто прыняў удзел у галасаванні, прагаласавалі супраць рэжыму». Таксама прадстаўнікі беларускай апазіцыі плануюць актыўна супрацоўнічаць з выбарчымі камісіямі. «Актыўная грамадзянская пазіцыя членаў выбаркамаў павінна дазволіць выявіць непазбежныя фальсіфікацыі, што дазволіць дамагчыся міжнароднага непрызнання сфальшаваных выбараў», — гаворыцца ў дэкларацыі, якую дэмсілы плануюць падпісаць 24 жніўня.

Паралельна з гэтым будзе арганізавана «ўнутраны і вонкавы ціск на беларускі рэжым з мэтай змяніць выбарчае заканадаўства і правапрымяняльную практыку».

Акрамя таго, апазіцыя хоча заклікаць усіх нязгодных з вынікамі выбараў, незадаволеных палітыкай рэжыму і сваім становішчам прыняць удзел у масавых акцыях пратэсту з патрабаваннем рэальных свабодных выбараў.

Как вам новость?
Головоломки