Апазіцыя пачала выбіраць адзінага кандыдата ў прэзідэнты

24.05.2010 14:12
Архив Редакция

"Круглы стол" патэнцыйных прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта ад апазіцыі адбыўся 23 траўня. У ім удзельнічалі лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў, лідар БКДП Аляксандр Ярашук, былы старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч.

Палітыкі паспрабавалі дамовіцца пра прынцыпы вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі. У найбліжэйшыя дні патэнцыйныя прэтэндэнты збіраюцца падпісаць гэтыя абавязанні, перадае «Беларускі партызан». 
«Па вялікім рахунку, гэта быў круглы стол кандыдатаў у прэзідэнты. Папярэднія абавязанні прэтэндэнтаў прыняты і ў бліжэйшыя дні будуць разасланы на падпісанне. З гэтым дакументам знаёмыя прадстаўнікі АГП, БХД, якія прэтэнзій па тэксце не маюць. Мы хацелі б бачыць сярод удзельнікаў круглага стала і прадстаўнікоў Руху «За свабоду», якія не ўдзельнічаюць у паседжанні. Дзверы адкрыты для ўсіх — і для Мілінкевіча, і для Саннікава, і для Міхалевіча», — заявіў Мікалай Статкевіч.
«Працэдура вызначэння адзінага кандыдата не прынята. Я катэгарычна не згодзен, каб апошняе — працэдуру — ставілі на першае месца. Мы акрэслілі прыкладнае кола прэтэндэнтаў, бярэм на сябе папярэднія абавязанні (затым будуць распрацаваны больш грунтоўныя абавязанні), затым выбіраемы стратэгію, на аснове якой вызначаюцца крытэры найбольш прыдатнага прэтэндэнта на адзінага, і толькі потым выпрацоўваецца працэдура», — адзначыў каардынатар Еўрапейскай кааліцыі.
«Мы бярэм на сябе абавязак абараняць незалежнасць, суверэнітэт — каб не казалі пра руку Масквы, якой тут няма», — заявіў Мікалай Статкевіч.

Как вам новость?
Головоломки