Апазіцыя пачынае перамовы аб адзіным кандыдаце

29.10.2010 15:58
Архив Редакция

Шэсць прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта вырашылі правесці перамовы аб вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі. Першыя кансультацыі апазіцыйныя палітыкі плануюць правесці 1 лістапада. У выпадку, калі дамовіцца аб вылучэнні адзінага кандыдата не атрымаецца, прэтэндэнты гатовыя абмеркаваць агульную стратэгію на выбарах.

Так, стрыжнем агітацыйнай кампаніі павінна стаць мабілізацыя дэмакратычнага электарату на мірныя акцыі пратэсту 19 снежня, перадае «Беларускі партызан».

Аб сваёй гатоўнасці прыняць удзел у перамовах заявілі лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч.

Как вам новость?