Апазіцыя патрабуе ад ПАРЕ правядзення ў Беларусі свабодных выбараў

23.08.2010 14:34
Архив Редакция

Апазіцыя павінна прыйсці на сустрэчу са спецдакладчыкам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы па Беларусі з адзіным пасланнем. Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Па словах апазіцыйнага палітыка, такім пасланнем павінна стаць патрабаванне правядзення ў Беларусі свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў.

«У верасні адбудзецца чарговая сесія ПАРЕ, на якой беларускае пытанне будзе падымацца ў тым ці іншым фармаце — альбо ў рамках Камітэта, альбо ў рамках сесіі. Сёння мы рассылаем ўсім суб’ектам апазіцыі свае прапановы, каб выйсці на заўтрашнюю сустрэчу з адзіным мэсыджэм (пасланнем). Сутнасць яго такая: толькі дэмакратычныя свабодныя выбары павінны адкрыць дзверы ў Раду Еўропы і Парламенцкую асамблею Рады Еўропы», — цытуе лідара АГП «Беларускі партызан».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, спецыяльны дакладчык ПАРЕ па Беларусі Сініка Хурскайнэн прыбыла ў Мінск з афіцыйным візітам, які працягнецца да 25 жніўня. Сініка Хурскайнэн паведаміла, што падчас цяперашняга візіту яна хацела б даведацца аб тых кроках, якія зрабіла Беларусь для аднаўлення больш цеснага супрацоўніцтва з ПАРЕ (у прыватнасці, гаворка ідзе аб адмене смяротнага пакарання).

Как вам новость?
Головоломки