Апазіцыя патрабуе правесці расследаванне па фактах з фільма НТВ

16.07.2010 14:48
Архив Редакция

У Мінску 16 ліпеня адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная пытанню зніклых беларускіх лідараў апазіцыі і журналіста ОРТ Дзмітрыя Завадскага, падставай да якой стаў фільм расійскага тэлеканала НТВ "Хросны Бацька". Як распавёў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, апазіцыя патрабуе правесці расследаванне па фактах з фільма "Хросны бацька".

Апазіцыйны палітык нагадаў, што «партыя накіравала зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі, каб яна ўзбудзіла крымінальную справу па фактах з фільма і, альбо прыцягнула адказных за выкраданьня і забойства, альбо прыцягвала аўтараў гэтага фільма за хлусню».

Акрамя таго, Анатоль Лябедзька паведаміў, што «рыхтуецца зварот у Еўрапейскі парламент на прадмет правядзення спецыяльных слуханняў па праблеме выкрадання і забойства людзей у Беларусі», перадае сайт АГП.

У сваю чаргу, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў распавёў, што рыхтуецца зварот па гэтым пытанні ў Савет бяспекі ААН.

Кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч давёў інфармацыю, што сёння, 16 ліпеня, у Мінгарвыканкам падаецца заяўка аб правядзенні 16 жніўня вулічнай акцыі, галоўны лозунг якой — патрабаванне расследавання гэтых злачынстваў.

Удзел у прэс-канферэнцыі таксама прынялі старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Станіслаў Шушкевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Как вам новость?
Головоломки