Апазіцыя зацвердзіла "стратэгію перамогі" на выбарах прэзідэнта

18.06.2010 15:03
Архив Редакция

Старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч паведаміў, што прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі зацвердзілі асновы стратэгіі перамогі на прэзідэнцкіх выбарах і патрабаванні да адзінага кандыдата.

Дадзенае рашэнне было прынята на паседжанні «круглага стала», у якім удзельнічалі апазыцыйныя лідары: экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, лідары грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» і Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Уладзімір Някляеў і Аляксандр Ярашук, перадае БелаПАН.
 
Мікалай Статкевіч расказаў, што распрацаваная стратэгія перамогі павінна вырашыць наступныя задачы: абранне і рэгістрацыю адзінага кандыдата ў прэзідэнты, фармаванне яго каманды і выбарчай праграмы, заваёва кандыдатам сімпатыі большасці выбаршчыкаў і іншыя.

Таксама стала вядома, што дэмсілы будуць змагацца «за сапраўдныя выбары шляхам накіравання сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і падрыхтоўкі масавага назірання». Калі ж, на іх думку, будуць выяўленыя выпадкі фальсіфікацыі, у дзень выбараў плануецца арганізаваць акцыі пратэсту.

У выпадку адмовы ў рэгістрацыі адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, разглядаецца і стратэгія байкоту выбараў.

Как вам новость?
Головоломки