Апазіцыя запатрабавала на вуліцах Мінску расследаваць факты знікнення людзей

17.08.2010 09:00
Архив Редакция

Беларуская апазіцыя правяла 16 жніўня ў цэнтры сталіцы вулічную акцыю, падчас якой запатрабавала правесці міжнароднае расследаванне фактаў знікнення людзей. У Мінску сабралася каля 150 чалавек. Яны сталі ўздоўж праспекту Незалежнасці — цэнтральнай вуліцы горада ў раёне будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук.

У руках у людзей былі партрэты зніклых, а таксама плакаты з патрабаваннем міжнароднага расследавання, паведамляе РИА «Новости».У ліку мітынгоўцаў былі і прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Беларусі на бліжэйшых выбарах — Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў. Падчас акцыі быў затрыманы адзін з яе арганізатараў, актывіст руху «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель. Была таксама зроблена спроба затрымаць іншага актывіста — Паўла Юхневіча — але натоўп перашкодзіў праваахоўнікам, адзначае Lenta.ru.Акцыя не была санкцыянаваная ўладамі, таму міліцыя мае намер прыцягнуць яе арганізатараў да адміністрацыйнай адказнасці, аб чым паведамлялася падчас мітынгу, перадае Корреспондент.net.Як вядома, у 1999-2000 гадах на тэрыторыі Беларусі зніклі былы старшыня Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар, былы міністр унутраных спраў Юры Захаранка, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і аператар ОРТ Дзмітры Завадскі.Гэтым летам у эфіры расійскага тэлеканала НТВ былі паказаныя дакументальны фільм «Хросны бацька» і «Хросны бацька-2» і «Хросны бацька-3», а па Russia Today — «Апошні дыктатар Еўропы». У іх змешчана крытыка на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іншага, у фільмах паведамлялася аб тым, што беларускі лідар можа быць датычны да выкраданняў людзей.

Как вам новость?