Апазіцыянеры склалі 0,15% чальцоў участковых выбаркамаў

12.03.2010 12:17
Архив Редакция

Колькасць апазіцыянераў ва ўчастковых выбарчых камісіях па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў склала 0,15% ад агульнай колькасці чальцоў выбаркамаў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. "Палітычныя партыі і суб'екты, якія ўваходзяць у кааліцыю АДС, высунулі ў склад участковых камісій 912 сваіх прадстаўнікоў", — распавялі ў прэс-службе АДС.

«Аднак у выніку ў склад участковых выбаркамаў уключылі ўсяго 100 чалавек. Сярод іх — 31 прадстаўнік Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», пяцёра — чальцы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 23 — Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 17 — Партыі БНФ, 15 — Руху «За Свабоду» і дзевяць чалавек прадстаўляюць аргкамітэт па стварэнні Беларускай партыі жанчын», — распавялі ў прэс-службе, перадае сайт АДС.

 

Па дадзеных прэс-службы, палітычныя партыі, «якія падтрымліваюць уладу, такія як Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Аграрная партыя і Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці атрымалі ва ўчастковых камісіях 1 333 месцы».

 

«Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» атрымалі 3 341 месцаў ва ўчастковых выбаркамах, БРСМ — 3 813, Беларускага саюза жанчын — 3 684, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў — 2 019, Федэрацыі прафсаюзаў — 8 886, іншых грамадскіх аб’яднанняў — 3 488 чалавек», — адзначылі ў прэс-службе Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

 

Усяго ж, па інфармацыі ЦВК Беларусі, у склад участковых выбаркамаў уключаны 68 881 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки