Апазіцыю заклікаюць далучыцца да "сеткавай рэвалюцыі"

30.06.2011 12:28
Архив Редакция

Арганізатары кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" звярнуліся да прадстаўнікоў беларускай апазіцыі падтрымаць іх ініцыятыву, канчатковай мэтай якой з'яўляецца адстаўка дзейнага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. "Асноўная і адзіная прапанова: поўнае аб'яднанне ў адну кампанію да таго часу, пакуль мы не даб'емся звяржэння Лукашэнкі", — гаворыцца ў звароце "рэвалюцыянераў".

«Вы ўсе прыпыніце сваю дзейнасць да моманту перамогі. Пасля перамогі пройдуць дэмакратычныя выбары, і паступова краіна здабудзе годную каманду кіраўнікоў», — заяўляюць адміністратары інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі».

«Калі на вашай памяці была рэальная магчымасць пазмагацца за ўладу? Цяпер, калі ініцыятыва на нашым баку, трэба толькі дзейнічаць. Рэвалюцыя пастаянна павінна наступаць», — адзначаецца ў заяве актывістаў кампаніі.

Між тым, як ужо паведамляў Тэлеграф, 29 чэрвеня найбуйнейшыя беларускія дэмакратычныя партыі і рухі падпісалі пагадненне, у якім сфармулявалі агульныя патрабаванні да ўладаў ва ўмовах эканамічнага крызісу. Першым патрабаваннем стала спыненне ўсiх крымiнальных спраў і адмена ўсіх прысудаў па «справе 19 снежня». Акрамя таго, апазіцыя патрабуе зарэгістраваць усе дэмакратычныя грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі, стварыць роўныя ўмовы дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама ўнесці шэраг змяненняў у выбарчае заканадаўства

Как вам новость?