Апекуном сына Саннікава і Халіп будзе бабуля хлопчыка

19.01.2011 15:56
Архив Редакция

Справа аб апякунстве трохгадовага сына экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп Данілы вырашылася на карысць бабулі дзіцяці Люцыны Халіп, якую медкамісія прызнала здольнай выхоўваць унука. Аб гэтым паведаміла начальніца ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна Мінску Любоў Дэйхіна.

Камісія выканкама, у сваю чаргу, прыйшла да высновы, што ў памяшканні, дзе пражываюць Люцына і Уладзімір Халіп, для Данілы Саннікава створаны добрыя ўмовы, заявіла чыноўніца, перадае «Народная воля».

Любоў Дэйхіна таксама пацвердзіла, што хлопчыка не збіраюцца забіраць у бабулі з дзядулем — ён застанецца жыць у сям’і.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, 24 снежня Уладзімір і Люцына Халіп, бабуля і дзядуля Данілы Саннікава, заявілі, што прадстаўнікі органаў апекі паспрабавалі забраць трохгадовага сына былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп з дзіцячага саду: Уладзіміру Халіпу патэлефанавалі адтуль і сказалі, што дзіця ўжо лічыцца як беспрытульнае. Тады Люцына Халіп прыйшла ў дзіцячы садок і напісала заяву на апякунства ўнука.

У той жа дзень ўпраўленне адукацыі Партызанскага раёна Мінску абвергла інфармацыю аб тым, што органы апекі спрабавалі забраць трохгадовага Данілу з дзіцячага саду, не паведамляючы аб гэтым родным. Начальніца ўпраўлення Любоў Дэйхіна заявіла, што нічога падобнага не было, а органы апекі «адназначна зацікаўленыя, каб дзіця заставалася ў сям’і».

У цяперашні час хлопчык знаходзіцца са сваімі бабуляй і дзядулем, бо яго бацька і маці былі арыштаваныя 19 снежня падчас акцыі пратэсту ў Мінску. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, у цяперашні час бацькі Данілы Саннікава знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.

Как вам новость?
Головоломки