Апытанне: 61% беларусаў не задаволеныя працай мясцовых уладаў

08.11.2010 15:08
Архив Редакция

Не задаволеныя вынікамі разгляду сваіх пытанняў у мясцовых арганізацыях 61% беларусаў. Такія вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 года інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры адміністрацыі прэзідэнта Беларусі (ІАЦ) у рамках трэцяга этапу маніторынгу па вывучэнні стану працы дзяржаўных органаў.

Больш за ўсё негатыўных ацэнак атрымала праца службаў ЖКГ — 58%. Практычна кожнага другога не задаволіла рашэнне яго праблемаў у архітэктурных і будаўнічых арганізацыях, органах сацыяльнай абароны і аховы здароўя, перадае БелТА.

У якасці прычын звароту грамадзяне ўказалі на наступныя акалічнасці: «гэта іх апошняя надзея» — 26,5%, безвыніковасць папярэдніх зваротаў — 21%, «на месцах вырашыць праблему немагчыма» — 15,5%, не давяраюць мясцовым органам улады — 10%. Даведаліся пра правядзенне маніторынгу са СМІ і проста вырашылі звярнуцца — 24,5% рэспандэнтаў.

Найважнейшым паказчыкам, адзначылі ў ІАЦ, па якім насельніцтва ацэньвае працу са зваротамі грамадзян, з’яўляецца аператыўнасць дзеянняў. Гэта адзначылі 44% апытаных. На неабходнасць наяўнасці ў чыноўнікаў такіх якасцяў, як ветлівасць, уважлівасць, адказнасць і высокі ўзровень кваліфікацыі паказалі ў сярэднім 32% удзельнікі апытання. Пры гэтым 50% з іх задаволены кампетэнцыяй спецыялістаў, іх зычлівасцю і тактоўнасцю. 46% грамадзян адзначылі прыстойнасць і адказнасць чыноўнікаў на месцах.

У цэлым, дадалі ў ІАЦ, аналіз ацэнак насельніцтва дазваляе канстатаваць, што ў большасці апытаных (сума пазітыўных характарыстык склала 64%) склаўся ў асноўным станоўчы вобраз дзяржаўнага службоўца. У той жа час сярод асноўных недахопаў, уласцівых асобным чыноўнікам у працы з грамадзянамі, 15% рэспандэнтаў указалі, што яны «заклапочаныя толькі сваімі прывілеямі і даходамі», 11,5% — «працуюць па інэрцыі», 10% — «абараняюць старыя бюракратычныя парадкі».

Апытанне: 69,1% беларусаў лічаць перадвыбарчае становішча ў краіне спакойным

Большасць грамадзян Беларусі (69,1%) лічыць спакойнай грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта сведчаць дадзеныя рэспубліканскага сацапытання, праведзенага ў кастрычніку 2010 года аналітычным цэнтрам EcooM. У ходзе даследавання былі апытаны 1,4 тыс. грамадзян ва ўзросце ад 18 гадоў і вышэй.

На думку 10,6% рэспандэнтаў, «становішча напружанае, але сітуацыя кантралюецца», 7,2% лічаць сітуацыю ў Беларусі напружанай і нестабільнай. 11,5% грамадзян не задумваліся над тым, як яны ацэньваюць грамадска-палітычную абстаноўку перад прэзідэнцкімі выбарамі. Астатнія рэспандэнты (1,6%) не змаглі адказаць на пытанне сацыёлагаў.

Как вам новость?
Головоломки