Апытанне: 85% маладых беларусаў задаволеныя сваім жыццём

12.11.2010 16:48
Архив Редакция

Абсалютная большасць, або 85% беларускай моладзі ў той ці іншай ступені задаволена сваім жыццём. Пра гэта сведчаць дадзеныя чарговага этапу рэспубліканскага сацыялагічнага маніторынгу "Моладзь Беларусі: праблемы і настроі", які ў верасні 2010 года правёў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі (ІАЦ).

Атрыманыя дадзеныя, фіксуюць павышэнне ўзроўню сацыяльнай адаптацыі беларускай моладзі ў параўнанні з дадзенымі лютага 2009 года. У прыватнасці, на 9% узрасла колькасць рэспандэнтаў, задаволеных сваім жыццём, і на 8,5% паменшылася колькасць незадаволеных — да 14%, перадае БелТА.

1% удзельнікаў дадзенага сацапытання не адказаў на пытанне сацыёлагаў.

Как вам новость?
Головоломки