Апытанне: 86% беларусаў не давяраюць апазіцыйным партыям

21.09.2010 09:00
Архив Редакция

Паводле дадзеных сацыялагічнага апытання, праведзенага ў жніўні 2010 года аналітычным цэнтрам EcooM, 85,9% грамадзян Беларусі не давяраюць апазіцыйным партыям. Так, 71,5% рэспандэнтаў адзначылі графу "не", а 14,4% — "хутчэй, не". Як паведамілі ў аналітычным цэнтры, у ходзе сацапытання апыталі 1,4 тыс. беларусаў ва ўзросце ад 18 гадоў.

Давяраюць апазіцыйным партыям, па дадзеных сацапытання, толькі 3,1% беларусаў, 2,2% — «хутчэй» давяраюць, чым не. Без адказу пытанне сацыёлагаў пакінулі 8,8% рэспандэнтаў, перадае БелТА.

Разам з тым, партыям, якія супрацоўнічаюць з дзейнай уладай, давяраюць 48,6% грамадзян Беларусі, «хутчэй» давяраюць — 18,2%. У той жа час яны не карыстаюцца папулярнасцю ў 16,6% апытаных: «не» адказала 7,4% рэспандэнтаў, «хутчэй, не» — 9,2%. Не змаглі вызначыць сваё стаўленне да іх 16,6% апытаных.

Как вам новость?