Апытанне: апазіцыйным партыям давярае менш за 3% беларусаў

31.01.2011 10:21
Архив Редакция

Толькі 2,9% беларусаў лічаць, што іх інтарэсам адпавядаюць апазіцыйныя палітычна партыі. Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага апытання, праведзенага 23-31 снежня сацыялагічным цэнтрам "Зеркало-Инфо". У той жа час праўладным палітычным партыям, такім як ПКБ, ЛДПБ, давярае 5,9% рэспандэнтаў.

Тым не менш, паводле апытання, незалежныя грамадскія аб’яднанні больш адпавядаюць інтарэсам беларускіх грамадзян, чым праўладныя (8,2% супраць 7,8%). Узровень даверу дзяржаўным прафсаюзам складае 11,5%, незалежным — 2,9%. Пры гэтым 58,6% апытаных не змаглі адказаць, якія аб’яднанні адпаввядаюць іх інтарэсам, перадае «Ежедневник».

Апытанне: 40% беларусаў адстойваюць свае правы з дапамогай розных арганізацый

Апытанне «Зеркало-Инфо» таксама паказала, усё больш беларусаў (40,2%) аддае перавагу адстойванню сваіх правоў (працоўных, грамадскіх і іншых) з дапамогай розных арганізацый, і толькі 30% самастойна.

Аднак 29,8% рэспандэнтаў усё яшчэ не могуць сказаць, як ім лепш адстойваць свае правы.

Как вам новость?
Головоломки