Апытанне: беларускія пенсіянеры вымушаныя працаваць праз беднасць

29.10.2010 13:31
Архив Редакция

Паводле вынікаў даследавання сацыялагічнага цэнтру ТАА "Люстэрка-Інфо", праведзенага ў верасні 2010 года, беларускія пенсіянеры працягваюць працаваць па дзвюх асноўных прычынах — маленькія пенсіі і жаданне матэрыяльна дапамагчы дзецям і ўнукам. На гэтыя фактары ўказалі адпаведна 69% і 64% рэспандэнтаў.

У ходзе агульнанацыянальнага зандажу грамадскай думкі было апытана каля 1,5 тыс. жыхароў гарадоў і сельскай мясцовасці ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых. У выніку сацыёлагі высветлілі, што 37% рэспандэнтаў лічаць, што пажылых людзей працягнуць працоўную дзейнасць пасля выхаду на пенсію штурхае «жаданне пазбегнуць адзіноты, быць на людзях, у калектыве».
 
Каля 18% рэспандэнтаў лічаць, што пенсіянеры працягваюць працоўную дзейнасць з прычыны «звычкі працаваць». З іх 66% — людзі 18-49 гадоў.

Кожны дзясяты рэспандэнт лічыць, што пенсіянеры не спяшаюцца сыходзіць на заслужаны адпачынак праз «цікавасць да працы, жадання працаваць». Часцей за ўсё так лічаць людзі ва ўзросце ад 25 да 49 гадоў.

Акрамя таго, сацыёлагі высветлілі, што 35% рэспандэнтаў лічаць, што калі пажылы чалавек хоча працягваць працаваць, ніхто не павінен яму гэтага забараняць. 48% з тых, хто прытрымліваецца такога меркавання — людзі ва ўзросце 50 гадоў і старэйшыя. У прафесійным плане часцей за ўсё гэта меркаванне падзяляюць працаўнікі інжынерна-тэхнічнай сферы, пенсіянеры і хатнія гаспадыні.

Апытанне: 26% беларусаў спачуваюць працуючым пенсіянерам

Разам з тым 26% гараджан і вяскоўцаў лічаць, што «можна толькі паспачуваць тым, каго абставіны вымушаюць працаваць у старасці». 60% з тых, хто прытрымліваецца такога меркавання — людзі ва ўзросце 30-59 гадоў. Часцей за ўсё гэта грамадзяне з вышэйшай адукацыяй, працоўныя і сяляне, дзяржслужачыя і прадпрымальнікі, а таксама працаўнікі сферы абслугоўвання і гандлю.

Практычна кожны пяты рэспандэнт (18%) у працягу працоўнай дзейнасці пенсіянераў бачыць і станоўчыя, і адмоўныя бакі.

У той жа час 12% насельніцтва настроена агрэсіўна да працоўных пенсіянераў. Яны лічаць, што «пенсіянеры толькі займаюць працоўныя месцы і перашкаджаюць прасоўванню больш маладых супрацоўнікаў». Больш распаўсюджана такое агрэсіўнае меркаванне сярод гарадскіх жыхароў. І толькі 2% рэспандэнтаў пагадзілася з меркаваннем аб тым, што трэба, каб і ў старасці людзям працягваць працаваць.

Как вам новость?
Головоломки