Апытанне: палова беларусаў незадаволеная ўзроўнем сваіх даходаў

21.01.2011 15:28
Архив Редакция

Фонд WageIndicator апублікаваў справаздачу за чацверты квартал 2010 года, у якім прааналізаваў умовы працы і яго аплату ў 22 дзяржавах, параўнаўшы дадзеныя 190 тыс. ананімных анкет на нацыянальных сайтах аб працы і зарплаце. Згодна з дакументам, 50,1% апытаных беларусаў незадаволеныя ўзроўнем атрыманых даходаў, з іх 23,9% — вельмі.

Іншыя 30,9% не змаглі выказаць сваё стаўленне да атрыманага заробку, задаволеныя ж сваім заробкам 15,4% жыхароў краіны. Што тычыцца колькасці «вельмі задаволеных сваёй зарплатай», то ў Беларусі яна значна ніжэйшая, чым у Азербайджане, паведамляе сайт «Мая зарплата».

Так, 19,7% рэспандэнтаў з Азербайджана ўказалі, што «вельмі задаволеныя сваім заробкам», з Калумбіі такіх адказаў было 11,9%, у ЗША — 9,5%, у Беларусі — 3,7%, у Вялікабрытаніі — 2,7%.

У Беларусі больш за ўсё задаволеныя сваімі прыбыткамі кіраўнікі аддзелаў кадраў, аб незадаволенасці заробкам паведамілі 66,67% прадстаўнікоў прафесіі. Найменш жа задаволеныя заробкам прадаўцы.

Беларуская сітуацыя, у якой пераважае колькасць незадаволеных узроўнем даходу, аналагічная яшчэ 20 краінам. Выключэннем тут з’яўляюцца толькі Азербайджан і Галандыя.

Эксперты падлічылі, што розніца паміж лікам задаволеных і незадаволеных узроўнем ва ўсіх краінах не залежыць ад ўзроўню эканамічнага развіцця дзяржавы. Напрыклад, у Іспаніі розніца з’яўляецца 20,4%, у Вялікабрытаніі — 32,5%. У падобным становішчы знаходзяцца  краіны Лацінскай Амерыкі. Так, у Бразіліі дадзены паказчык раўняецца 29,2%, у Аргентыне — 35,9%.

Как вам новость?
Головоломки