Апытанне: расійцы патрабуюць павысіць кошты на газ для Беларусі

24.06.2010 10:26
Архив Редакция

Вынікі апытання, праведзенага ў Расіі "Левада-Цэнтрам", паказалі, што большасць расійцаў (55%) выступаюць за павышэнне коштаў на газ для Беларусі да еўрапейскага ўзроўню. За ўсталяванне для Беларусі больш высокіх коштаў на газ, чым для Заходняй Еўропы выказаліся 12% рэспандэнтаў, яшчэ 22% расійцаў лічаць, што Беларусь павінна купляць газ па зніжаных цэнах.

«Часцей за іншых адказваюць, што Расія павінна прадаваць газ Беларусі па тых жа коштах, што і заходнееўрапейскім краінам, рэспандэнты з сярэдняй адукацыяй (67%), нізкім спажывецкім статусам (61%), а таксама жыхары сельскіх мясцовасцяў (65%)», — расказалі сацыёлагі.

Вынікі апытання паказалі, што сярод тых, хто лічыць, што кошты для Беларусі павінныя быць вышэйшыя, больш расійцаў ва ўзросце 18-24 гадоў (19%), а таксама з нізкім спажывецкіх статусам (18%).

«Меркаванне пра тое, што расійскі газ павінен пастаўляцца ў Беларусь па льготнай цане ў параўнанні з коштамі для Заходняй Еўропы, падзяляюць часцей за іншых рэспандэнты старэйшыя 40 гадоў (26%), з вышэйшай (29%) і сярэдняй спецыяльнай (26%) адукацыяй, высокім узроўнем даходаў (31%), а таксама масквічы (39%)», — паведамілі ў «Левада-Цэнтры».

Как вам новость?
Головоломки