Апытанне: сярод імпарту расійцы аддаюць перавагу беларускім прадуктам

16.02.2011 13:55
Архив Редакция

Фонд грамадскай думкі (ФОМ) (Расія) правёў апытанне грамадскай думкі сярод расійскіх грамадзян з нагоды таго, ці звяртаюць яны ўвагу на краіну-вытворцу пры куплі прадуктаў харчавання. Высветлілася, што гэтае пытанне цікавіць 74% расійцаў. Большая частка апытаных (72%) аддае перавагу прадуктам расійскай вытворчасці, 10% расійцаў аддае перавагу беларускім прадуктам, 7% — украінскім, па 3% — нямецкім і краін Балтыі.

Па дадзеных ФОМ, на краіну-вытворцу нехарчовых тавараў звяртаюць увагу толькі 65% расійскіх грамадзян. Беларускія нехарчовыя тавары ў рэйтынгу пераваг расійцаў размясціліся на шостым месцы — ім аддаюць перавагу пры пакупцы 9% расійцаў.

Лідзіруюць, як і ў выпадку з прадуктамі харчавання, нехарчовыя тавары расійскай вытворчасці (37%), за імі ідуць нямецкія (20%), японскія (19%), кітайскія (13%) і турэцкія (10%).

Как вам новость?
Головоломки