Апошні званок выпускнікі беларускіх школ пачуюць 30 і 31 траўня

15.03.2011 13:43
Архив Редакция

Апошні званок для выпускнікоў дзявятых і адзінаццатых класаў школ Беларусі ў 2011 годзе вырашылі правесці 30 і 31 траўня. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно. Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў рэкамендавана арганізаваць 11-12 чэрвеня, паколькі выпускныя іспыты і за базавую, і за сярэднюю школу пройдуць з 1 па 12 чэрвеня.

Выпускнікам базавай школы трэба будзе здаць чатыры экзамены: па беларускай і расійскай мовах (пісьмова), матэматыцы (пісьмова) і гісторыю Беларусі (вусна).

Тых, хто скачае сярэднюю школу, чакаюць два абавязковыя пісьмовыя іспыту: па беларускай ці расійскай мове (на выбар школьніка) і матэматыцы, а таксама вусны экзамен па любым іншым школьным прадмеце (таксама на выбар навучэнца), перадае БелТА.

Выпускнікі, якія навучаюцца на мове нацменшасцяў (польскай ці літоўскай), будуць дадаткова здаваць пісьмовы экзамен па гэтай мове ў канцы траўня.

Как вам новость?
Головоломки