Апошняга рабаўніка абменніка "Абсалютбанка" экстрадавалі ў Беларусь

16.07.2010 14:37
Архив Редакция

Апошняга злачынцу, які фігураваў у справе аб крадзяжы з абменнага пункта "Абсалютбанка" нядаўна экстрадаваны ў Беларусь. Зламыснік спрабаваў схавацца ў Расіі, але быў затрыманы супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Пра гэта паведаміў 16 ліпеня намеснік начальніка другога ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі Віктар Юзафовіч.

Мужчына разам са сваімі падзельнікамі паўстане перад судом па абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 4 артыкула 205 КК Беларусі «Крадзеж, учынены арганізаванай групай, альбо ў асабліва буйным памеры». Злачынцам пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 18 снежня 2009 года з сейфа абменнага пункта валютаў № 37 ЗАТ «Абсалютбанк» у мінскім ўніверсаме «Цэнтральны» зламыснікі выкралі каля 64 млн. рублёў.

Пры актыўным садзейнічанні супрацоўнікаў «Абсалютбанка» сышчыкі мінскага крымінальнага вышуку змаглі выйсці на след злачыннай групы і затрымаць трох яе членаў. Чацверты падазраваны быў затрыманы 19 студзеня ў адным з маскоўскіх аэрапортаў супрацоўнікамі мінскай міліцыі пры садзейнічанні маскоўскіх калегаў.

Как вам новость?
Головоломки