Апублікаваны праект праграмы развіцця Беларусі на 2011-2015 гады

11.11.2010 13:39
Архив Редакция

У чацвер, 11 лістапада, цэнтральныя СМІ Беларусі апублікавалі праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011 — 2015 гады. Дадзены дакумент будзе вынесены на разгляд чацвертага Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў Мінску 6 — 7 снежня. Ужо цяпер грамадзяне могуць выказаць свае прапановы па ўдасканаленні праграмы.

Згодна з дакументам, Беларусь у сваёй сацыяльна-эканамічнай палітыцы на будучае пяцігоддзе зыходзіць з пераемнасці мэтаў і прыярытэтаў, якія былі сфармуляваны і рэалізоўваліся ў папярэднія гады. Нацыянальная мадэль сацыяльна арыентаванай эканомікі добра зарэкамендавала сябе на працягу апошніх 15 гадоў і ў асноўным будзе захавана ў перспектыве, перадае «Савецкая Беларусь».

Галоўная мэта — рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоваў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гаворыцца ў праграме.

Дакумент прадугледжвае павышэнне рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва Беларусі ў 2015 годзе да ўзроўню 2010 года ў 1,7 — 1,76 раза на аснове забеспячэння росту ВУП — у 1,62 — 1,68 раза, прадукцыйнасці працы — у 1,63 — 1,68 раза, аб’ёмаў прамысловай вытворчасці — у 1,54-1,6 раза, сельскай гаспадаркі — у 1,39 — 1,45 раза, інвестыцый у асноўны капітал за пяцігоддзе — у 1,9-1,97 раза.

Пры гэтым асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця называюцца: развіццё чалавечага патэнцыялу, прадпрымальніцтва і ініцыятыва, устойлівае развіццё рэгіёнаў, якаснае і даступнае жыллё, эфектыўны аграпрамысловы комплекс.

Праграма: да 2015 годзе ўзровень жыцця ў Беларусі будзе сярэднееўрапейскім

Згодна з праграмай, у будучай пяцігодцы прадугледжваецца забяспечыць павелічэнне ВУП на 62-68%, індэксу прамысловай вытворчасці — на 54-60%, прадукцыі сельскай гаспадаркі — на 39-45%, вытворчасці паслуг — у 1,96-2 разы, інвестыцый у асноўны капітал — у 1,9-1,97 раза.

Дасягненне намечаных мэтавых арыенціраў павінна павялічыць аб’ём ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці з 14,3 тыс. даляраў у 2010 годзе да 26-27 тыс. у 2015 годзе, прадукцыйнасць працы ў разліку на аднаго занятага — з 26,2 тыс. да 49-51 тыс. даляраў.

Эканамічны ўзровень развіцця Беларусі да канца пяцігодкі будзе супастаўным з сярэдняй еўрапейскай краінай, упэўненыя складальнікі дакумента.

Как вам новость?